Сяргей Уладзіміравіч СУРЫНОВІЧ (нар. 13 красавіка 1976, в. Лугамавічы Іўеўскага раёну),  каталіцкі святар.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. З 1993 вучыўся ў Гродзенскай духоўнай семінарыі, з 1997 у Пецярбургскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 2000 годзе. Абараніў працу па тэалогіі (магістр) на Латэранскім універсітэце. У 1999-2000 рэдагаваў газету «Krynica» Таварыства беларусаў Санкт-Пецярбурга. Застаўся ў Расіі, служыў на Каўказе, Урале (Перм), у Калінінградзе.   Абараніў працу  ў Латэранскім універсітэце ў Рыме, магістр тэалогіі.  З 2002 выкладаў беларускую мову ў Пермскім дзяржаўным педуніверсітэце, дзе навучаўся ў асперантуры на кафедры агульнага мовазнаўства (даследванні: «Семантычныя змены пры падвоеным перакладзе са старажытнагрэцкай мовы»).Служыў у Віцебску як пробашч парафіі Святога Духа (да 2008 г.). Зараз служыць пробашчам парафіі Божага Провіду ў Слабодцы, Браслаўскі раён.

(http://be.wikipedia.org/wiki/Яўген_Бартніцкі ).